Склад журы:
Віктар Скарабагатаў (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, прафесар, стваральнік мастацкага калектыву «Беларуская капэла»),
Галіна Патаева (кандыдат геаграфічных навук, дырэктар турыстычнай кампаніі «Віаполь»),
Аляксандр Чахоўскі (імпрэсарыё, заснавальнік і кіраўнік праекта Музычны Дом «Класіка»),
Алена Радзіонава (мастацкі кіраўнік дзяржаўнай установы «Мінскканцэрт»)
Глеб Лабадзенка (журналіст, даследчык).
3 верасня у 13.30 ля мінскай гарадской ратушы адбудзецца святочны баль у стылі XIX стагоддзя ў гонар славутага мінчука – кампазітара Станіслава Манюшкі. Гонар адкрыцця гэтага балю будзе належаць пераможцы конкурсу!
P.S. Манюшка вяртаецца ў Мінск!
Увесь тыдзень напрыканцы спякотнага лета і пачатку вясёлай восені-2016 будзем з Манюшкам!
27 жніўня ў 20.00 – на заключным канцэрце фестывалю «Класіка ля ратушы з velcom» гучала шэсць кампазіцый з розных твораў Станіслава Манюшкі.
3 верасня у 13:00 – святочнае адкрыццё помніка С. Манюшку і В. Дуніну-Марцінкевічу.
3 верасня у 13:30 – пасля адкрыцця помніка Музычны Дом «Класіка» арганізоўвае баль, адкрываць які будзе сам маэстра Станіслаў Манюшка – пераможца конкурсу. На балі будзе гучаць музыка кампазітара, пад яе артысты-аніматары ў шляхетных строях XIX стагоддзя станчаць розныя танцы (частка праграмы будзе інтэрактыўнай – а гэта значыць, што ўсе гледачы, якія пажадаюць, змогуць разам станцаваць вальс і паланэз).
3 верасня каля 15:00 – пасля балю – экскурсавод турыстычнай кампаніі «Віаполь» правядзе гадзінную экскурсію па Верхнім горадзе, акцэнтуючы ўвагу на знакавых фактах і падзеях, звязаных з жыццём Станіслава Манюшкі ў Мінску.
А яшчэ – увесь год у гарадской ратушы кожную сераду і пятніцу можна сустрэцца… з маэстра! Падчас агляднай экскурсіі па Мінску турыстычная кампанія «Віаполь» робіць паўгадзінныя музычна-тэатральныя кампазіцыі «Манюшка вітае гасцей». Запрашаем!





